Komunikat o błędzie

Notice: Undefined variable: output w business_breadcrumb() (linia 26 z /home/michalici/ftp/newDrupal/sites/all/themes/business/template.php).

КангрэгацыяСв. АрханёлаМіхала

КангрэгацыяСв. АрханёлаМіхала (CSMA – лац. CongregatioSanctiMichaelisArchangeli) -міхаліты- супольнасцьсвятароў і братоў, заснаванаянапачаткудваццатагастагоддзяпразбл. кс. БраніславаМаркевіча. ПатронамКангрэгацыіз’яляеццаСвятыАрханёлМіхал.

Духоўнасцьміхалітаў крыецца ў дэвізах: «Хто ж якБог!» і «Стрыманасць і праца».

Дзейнасцькангрэгацыісканцэнтравананавыхаваўчайпрацысяроддзяцей і моладзі, асаблівазанядбанаймаральна і матэрыяльна. Кангрэгацыяпрацуе ў школах, дзіцячыхдамах і араторыях, у якіхдзеціатрымліваюцьдапамогу ў навучанні, падтрымку ў складаныхжыццёвыхсітуацыях. Выхаваўчаяпрацапраяўляеццатаксамапразшматлікіялагера, розныягрупы і рухы, якіядзейнічаюцьпрыпляцоўкахсупольнасці, празкатэхізацыю і працу ў душпастырстве. У працыдушпастырскайміхалітыімкнуццанесціЕвангеллеўсімасяродззямрэлігійназанядбаным. У працывыхаваўчайзвяртаюцьўвагунанавучэннепрацавітасці, беражлівасці, трываласці, а таксамаімкнуцца паказацькаштоўнасць і прыгажосцьжыцця, у якімчалавекпавіненставіцьБоганапершаемесца. Дзеля таго, каб яшчэ лепш несці Добрую Навіну, кангрэгацыя заснаваладрукарню Michalineum і выдае часопіс "Хто ж як Бог."

Кангрэгацыя мае розныя тыпы апостальскага служэння:

•Адукацыя дзяцей і моладзі, асабліва самых бедных і сірот;

•Душпапастырства з асаблівым акцэнтам на людзей у матэрыяльным і рэлігійным занядбанні

• Рэкалекцыі і парафіяльныя місіі;

• Праца за мяжой;

• Выдавецтва;

• Стымуляванне і развіваццё пакліканняў да святарства і законнага жыцця;

• Іншыя рэлігійныя творы хрысціянскай міласэрнасці.

Адзежа міхалітаў – гэта чорная сутана без знешніх кнопак, падпярэзаная чорным паясом.

         Благаслаўлёныя міхаліты гэта: кс. Браніслаў Маркевіч, кс. Вайцех Нерыхлеўскі і кс. Уладыслаў Блондзінскі.

Міхаліты працуюць ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Дамініцы, Аргенціне, Аўстраліі, Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Канадзе, ЗША, Парагваі, Папуа-Новай Гвінеі і Італіі.

         Калі хто хоча пазнаць нас лепей, можа прыняць ўдзел у акцыях (сустрэчы, паломніцтвы), якія мы арганізуем і якія яшчэ адбудуцца ў гэтым годзе.

Мы таксама запрашаем Вас наведаць наш сайт:

www.michalici.pl

 

А вось што яшчэ нас чакае ў 2016 годзе:

•Дні скупення - Кракаў, 21-23 кастрычніка;

                                       Поронін, 7-9 кастрычніка;

•Падарожжа па Бескідах – Пэвэль Мала, 10-14 жніўня;

•Велапрабег "Да крыніцаў Міласэрнасці" - Кракаў-Вільнюс, 16-27 жніўня;

•Усяночнае чуванне ў Чэнстахове, 18-19 лістапада;

• Пілігрымка на роліках, Варшава - Чэнстахова, 22-26 жніўня;

•Пілігрымка да Чэнстаховы – групу праводзяць міхаліты:

                        Сталёва Воля – Чэнстахова, 4-12 жніўня;

                        Кракаў-Чэнстахова, 6-11 жніўня;

•Пілігрымка падзякі „Слядамі Айца”Прухнік-Пшэмысль, 16-17 верасня.

Кантакт e-mail: powolania@michalici.pl

БлагаслаўлёныБраніслаўМаркевіч

Нарадзіўся 13 ліпеня 1842 года ў Прухніку каля Ярославя. Бл. Браніслаў быў святаром Пшэмыскай дыяцэзіі, самаадданым і паважаным душпастырам, а таксама прафесарам Духоўнай Семінарыі. Ад пачатку свайго святарства ён быў асабліва чулы на рэлігійныя, маральныя і матэрыяльныя занядбанні дзяцей і моладзі, а таксама пакуты простых людзей. Ён вёў цяжкі бой з народнымі недахопамі палякаў. Вырашэнне сацыяльных праблем бачыў у добрым выхаванні моладзі і ў маральным ўзросце ўсяго грамадства. Паслухаўшы голасу Бога, ён адправіўся да Святога Яна Боскі ў Італію і стаў ягоным вучнем. Пасля 7 гадоў знаходжання ў Італіі ў 1892 годзе вяртаецца ў Польшчу і бярэ ва ўладанне прыход у Мейсцы Пястовым. Адначасова з душпастырскай працай праводзіць шырокую адукацыйную дзейнасць у выхаваўчых установах, створаных уласнымі сіламі. Хутка з'яўляецца ідэя заснавання новай законнай сям'і. 23 верасня 1897 бл. Браніслаў Маркевіч у першы раз накіраваў да біскупа Пшэмыскага і Святога Айца просьбу на дазвол стварэння Кангрэгацыі. Нягледзячы на ўсе намаганні кс. Браніслаў не дажыў да зацвярджэння Кангрэгацыі. Бл. Браніслаў Маркевіч памёр 29 студзеня 1912 года. 29 верасня 1921 года біскуп Кракаўскі Адам Стэфан Сапега выдаў указ, узводзячы Кангрэгацыю. А 15 чэрвеня 1966 года кангрэгацыя была зацверджана Папскім правам. Працэс бэатыфікацыйны кс. Браніслава Маркевіча пачаўся ў 1958 годзе. 2 ліпеня 1994 года быў абнародаваны ўказ аб вялікай каштоўнасці дабрадзейных спраў Слугі Божага. 19 чэрвеня 2005 года кс. Браніслаў Маркевіч быў бэатыфікаваны ў Варшаве.